"Тры майстры за тры дні сьсеклі той самы высокі дуб, абсеклі гольле і з вяршыні высокага камля пачалі высякаць знаёмыя рысы Героя. Атрымалася ўвогуле падобна да яго аздобы, хоць тое было і не абавязкова. Галоўнае, каб было мужна, гераічна і прыгожа. Але што да Кіма, дык тут нічога прыукрашваць і не было патрэбы. Ідал-помнік атрымаўся выдатны. Ці ня самы лепшы сярод ўсіх іншых — старых і нядаўніх, якія цеснаю купкай высіліся на капішчы.