Лёсы, падзеі, людзі
Автор игры: Antyfa
Победитель игры: 0(-_-)0
Игра прошла 3 ноября 2011
В игре приняли участие 38 участников
Гістарычная віктарына, прысвечаная культурнай спадчыне і дасягненням Гародні на працягу мінулых стагоддзяў. Гэта віктарына для тых, хто любіць гэты горад, хто ў ім жыве, а таксама для тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускіх гарадоў.
Падрабязнасці : Вас чакае 60 пытанняў па гісторыі горада над Нёманам. Пытанні як вельмі цяжкія, так і вельмі лёккія.
Працягласць гульні - гадзіну. З трох адказаў вам трэба выбраць адзін - правільны.
За кожны правільны адказ можна атрымаць 50 балаў.
Пытанні падрыхтаваныя гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі.
Пераможца вызначыцца па найбольшай колькасці атрыманых балаў.
Запрашаюцца да ўдзелу ўсе жадаючыя.
Удзельнікаў, што занялі першыя пяць месцаў чакаюць каштоўныя прызы і падарункі ад выдавецкай ініцыятывы "Гарадзенская бібліятэка".
За першае месца пераможцу гарадзенца чакае вячэра на двох у адной з прыгожых гарадзенскіх кавярняў. Калі пераможа ўдзельнік з іншага гораду Беларусі - яго чакае ўікэнд на двох ў Гародні і экскурсія па горадзе.
Кожнага ўдзельніка чакае таксама прыз на гарадзенскую тэматыку.
Удзел бясплатны.
Последовательность прохождения: Линейная
Авторский коэффициент сложности (АКС): 1
Статус игры: Игра недоступна для прохождения