Анонсы
Архив
Календарь
Авторы игры:
Konrad, thx1138
Победитель игры
:
pin9
Игра прошла 25 июля 2020
В игре приняли участие 33 участника
- Гульня - лайтовая і хуткая.
- Галоўная яе мэта - прагуляцца, даведацца нешта
новае пра горад і проста добра
правесці час.
- Гэтая першая гульня з серыі, арганізаванай Hrodna.life.

- Яна пройдзе ў цэнтры горада. Далей будуць гульні і па іншых раёнах.
- Цэнтр у разуменні гэтай гульні абмежаваны правым берагам Нёмана: ад Скідзельскага рынку да дзіцячай бальніцы на Астроўскага.
- На момант старту гульні
рэкамендуецца быць у раёне Савецкай плошчы.
- Цягам месяца вам трэба наведаць 15 кропак.
- Далучыцца да
гульні можна ў любы момант.
- Для праходжання гульні
спатрэбіцца звычайная зручная штодзённая або спартовая вопратка і абутак.
- Ніякі
спецыяльны рыштунак не патрэбны.
- Пры праходжанні ў вечаровы або начны час можа
быць карысны ліхтарык.
- Арганізатары рэкамендуюць мець з сабой сродкі
індывідуальнай абароны: маскі і
антысептыкі (каранавірус не здаецца, таму паклапаціцеся пра сябе).
- У апісанні ўзроўня для таго, каб лягчэй было знайсці код, будзе напісана дзе прыкладна ён знаходзіцца. Прыклад: код на ступенях уваходу.
- Усе коды гэтай гульні напісаныя з лічбаў і знакаў.
- Першая літара, што вызначае гэтую гульню - H.
- Усе коды напісаныя чырвоным або сінім маркерам.
- Для аблягчэння разумення аўтарскай логікі - ніжэй прыведзены прыклад задання.
-
Заданне: У старажытныя часы ў
Гародні хлопцы, што мелі мянушку “сабакі Богавы” заснавалі ў горадзе вайсковае ўмацаванне.
Рашэнне задання: “Сабакі
Богавы” (“псы Господни”) – па-іншаму дамінікане («Domini canes»). Вайсковае
ўмацаванне – фарпост. На месцы былога дамініканскага кляштару ў Гародні (вул. Савецкая, 8) існавала кантора пад назваю "Фарпост".
Калі ўзнікнуць пытанні ў ходзе гульні - звяртайцеся ў тэлеграм @Amialeshka
статистика
|
обсуждение
Последовательность прохождения: Штурмовая
Авторский коэффициент сложности (АКС): 1
Статус игры: Игра недоступна для прохождения