EN
Вход Форум Игры Поиск
Анонсы Архив Календарь

Схватка Гарадзенская Панарама

Авторы игры: Konrad, Draug

Победитель игры: Stoniki

Игра прошла 30 ноября 2024
В игре приняли участие 43 участника

У апошні дзень восені, калі ўжо так рана цямнее і шпацыры не такія прыемныя, як былі яшчэ нядаўна, запрашаем вас на віртуальны шпацыр-гульню па анлайн-картах Гродна.

 “Гарадзенская панарама” - гэта квіз, які мы стварылі сумесна з каналам Urban Hrodna (https://t.me/urbanhrodna).

 У ім вам спатрэбяцца веды пра наш горад, трошкі логікі і інтэрнэт.  У гульні зможа паўдзельнічаць кожны гродзенец - і не важна, дзе ён зараз знаходзіцца!


Гульня складаецца ўсяго  з 15 няцяжкіх узроўняў.  Загадка на кожным узроўні звязана з якой-небудзь лакацыяй, да якой вам трэба прайсціся на панарамах сэрвісу “Яндэкс.Карты”.  Панарамны від горада можна ўключыць у правым верхнім меню - націсніце на піктаграму з чалавечкам.

На кожным узроўні вам трэба здагадацца, што мы маем на ўвазе, і знайсці адказ на самой панараме. Гэта можа быць надпіс на шыльдзе, лічба або нейкая выява.

 

Спрабуйце розныя напісанні і варыянты, але калі з нейкай прычыны вы не можаце прайсці які-небудзь узровень або сістэма не прапускае вас далей, хаця вы ўпэўнены, што ўсё робіце правільна - смела пішыце ў зваротную сувязь канала Urban Hrodna (https://t.me/urbanhrodna) - мы разбяромся і дапаможам.

Зарэгістравацца на гульню у вас ёсць магчымасць да 13 снежня 2024 года. 

 

 

статистика | обсуждение
Вход в игру

Последовательность прохождения: Линейная
Авторский коэффициент сложности (АКС): 1
Статус игры: Игра доступна для прохождения